6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць Канферэнцыю Новая Беларусь 2023. На Канферэнцыі адкрыта абмяркуюцца наступныя пытанні: чаго мы ўсе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няўдачы, якія далейшыя планы і якое бачанне будучыні нашай краіны.
* калі вы ў Беларусі, калі ласка, выкарыстоўвайце VPN і запаўняйце форму ніжэй з рэжыму інкогніта ў браўзары
Напярэдадні канферэнцыі “Новая Беларусь” удзельнікі Круглага стала палітычных лідараў выпрацавалі дэкларацыі. Мы заклікаем грамадзянаў і арганізацыі далучыцца да гэтых заяваў, запоўніўшы форму
Якія дасягненні і няўдачы дэмакратычных сілаў за апошні год? Якія высновы варта зрабіць на будучыню? На які сцэнар пераменаў працуюць дэмакратычныя сілы і як яны збіраюцца яго рэалізоўваць? Што мы можам зрабіць для вызвалення палітзняволеных?
Мадэратар — Зміцер Лукашук
Якімі павінны быць адносіны Беларусі і Расіі? Ці патрэбная Беларусі інтэграцыя з Еўропай і якія ў гэтага перспектывы? Якія знешнепалітычныя крокі важна зрабіць для еўрапейскай будучыні Беларусі? Якія перашкоды могуць быць на гэтым шляху? Будучыня адносінаў Беларусі і Украіны: якая яна?
Мадэратар — Зміцер Міцкевіч
Спікеры і спікеркі:
Якія чаканні беларусаў у дачыненні да будучыні краіны і наколькі бачанні Новай Беларусі адпавядаюць гэтым чаканням? Якія к аштоўнасці і прынцыпы палітыкі Новай Беларусі? Якія рэформы рыхтуюцца для Беларусі?
Мадэратарка — Кацярына Ваданосава
Спікеры і спікеркі:
Мы хочам, каб усе мелі магчымасць выказацца і былі пачутыя. Збіраем меркаванні беларусаў напярэдадні канферэнцыі Новай Беларусі 2023.
Прайшло тры гады з пачатку мірных пратэстаў беларусаў, калі мы гучна заявілі пра неабходнасцьпераменаў у Беларусі. Усе гэтыя тры гады злачынны рэжым Лукашэнкі, які незаконна ўзурпаваў уладу ў краіне, знішчаў тое, што мы цэнім больш за ўсё: жыццё, здароўе, свабоду, нашыя правы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, незалежныя медыя, прыватныя бізнесы, мірнае неба над галавой. Але мы працягваем змагацца за будучыню новай дэмакратычнай Беларусі.
Адкажыце на тры простыя пытанні і дапамажыце нам даведацца вашае меркаванне, пачуць вашыя прапановы і крытыку.

Звяртаем вашую ўвагу, што мерапрыемства з’яўляецца публічным і не прадугледжвае ананімнасці ўдзельнікаў у сувязі з прысутнасцю СМІ. Удзельнікі самастойна аплачваюць свой праезд і пражыванне для ўдзелу ў канферэнцыі.
*Падача заявак на ўдзел у Канферэнцыі завяршылася ў нядзелю 23 ліпеня. Арганізацыйны камітэт разглядае заяўкі на працягу 2 дзён і з серады 26 ліпеня пачынае адпраўку адказаў.
Калі вы падавалі заяўку, але не атрымалі адказ, калі ласка, праверце папку са спамам у вашай пошце. Калі там таксама няма адказу, звяжыцеся з намі па пошце:
confnewbelarus2023@tsikhanouskaya.org
– магчыма, падчас запаўнення заяўкі вы выпадкова памыліліся ў напісанні вашага кантактнага адрасу пошты.
Аднак зараз вы ўсё яшчэ можаце прыняць удзел у канферэнцыі, падзяліўшыся з намі вашым меркаваннем пра цяперашнія дзеянні дэмакратычных сілаў. Зрабіць гэта вы можаце па спасылцы